Лукашэнка назваў расейскую мову нацыянальным здабыткам Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.07.2017 14:06
Паводле яго словаў, страціць сёньня расейскую мову – гэта страціць сваю гісторыю, сучаснасьць і будучыню.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Аляксандр Лукашэнка назваў расейскую мову нацыянальным здабыткам Беларусі. У сераду ён выступіў на пленарным пасяджэньні XIX Сусьветнага кангрэсу расейскай прэсы й падкрэсьліў, што расейская мова для беларусаў не чужая. Больш таго, яны «ўнесьлі немалы ўнёсак у яе разьвіцьцё, узбагацілі яе».
Лукашэнка распавёў, што ў Расеі на розных узроўнях яму дзякуюць за тое, як у Беларусі адносяцца да расейскай мовы. Гэтая тэма ўздымалася й на перамовах з Уладзімірам Пуціным.
«Расейская мова – гэта наша мова», – сказаў Лукашэнка.
Паводле яго словаў, страціць сёньня расейскую мову – гэта страціць сваю гісторыю, сучаснасьць і будучыню. Аднак беларусы ад расейскай мовы ніколі не адмовяцца і заўсёды будуць за яе змагацца.
эўрарадыё/вс