Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: СМІ сталі зброяй ваеннай агрэсіі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.07.2017 11:03
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі на адкрыцьці ХІХ Сусьветнага кангрэсу расейскай прэсы.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

12 ліпеня ў Менску адкрыўся XIX Сусьветны кангрэс расейскай прэсы. Удзел у цырымоніі прыняў галава Беларусі Аляксандр Лукашэнка – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

У беларускую сталіцу прыехалі 238 журналістаў з 213 расейскамоўных СМІ, якія прадстаўляюць больш за пяцьдзесят дзяржаваў. Акрамя іх, на форуме прысутнічаюць дзяржаўныя й грамадзкія дзеячы Беларусі й Расеі, дыпляматы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, прадпрымальнікі, палітолягі й мэдыяэксперты.

У сучасным сьвеце СМІ сталі зброяй ваеннай агрэсіі – заявіў Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці кангрэсу расейскамоўнай прэсы.

«Першай прыступкай сучасных войнаў зьяўляюцца войны ў мэдыяпрасторы. Ідзе не артылерыйская падрыхтоўка, а ідзе падрыхтоўка ў СМІ, перш чым той ці іншай дзяржаве, групоўцы разьвязаць вайну. Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў», – цытуе словы Лукашэнкі інфармагенцтва БЕЛТА.

Удзельнікі Сусьветнага кангрэсу расейскай прэсы абмяркуюць ролю й месца расейскамоўных СМІ ў сьвеце, адказнасьць журналіста перад аўдыторыяй, а таксама тэму здольнасьці інтэрнэту выцесьніць традыцыйныя мас-медыя.

Naviny.by/belta.by/ap

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт