Logo Polskiego Radia
Print

Сто балаў на ЦТ атрымалі 314 абітурыентаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2017 15:38
Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Усяго на ЦТ было зарэгістравана каля 92,2 тыс. абітурыентаў, прыкладна 16 тыс. чалавека-тэстаў засталіся не напісанымі, бо зарэгістраваныя на іх абітурыенты не зьявіліся на выпрабаваньне. За грубыя парушэньні правілаў тэставаньня з аўдыторый былі выдалены 33 чалавек. Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

– Па наяўных у нас зьвестках, 314 абітурыентаў, якія прайшлі ЦТ у асноўны час, атрымалі максымальную ацэнку ў 100 балаў па адным і больш прадметах. Прычым мы прааналізавалі геаграфію гэтых абітурыентаў – гэта ня толькі сталіца рэспублікі, але й рэгіёны, уключаючы сельскія населеныя пункты, – сказаў Ігар Карпенка.

наша ніва/белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт