Logo Polskiego Radia
Print

Лідары апазыцыі сустрэнуцца з дэлегатамі сэсіі ПА АБСЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2017 14:44
Рымашэўскі: Мы падтрымліваем тыя рэзалюцыі, якія сёньня рыхтуюцца ў дачыненьні да Беларусі.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Лідары апазыцыі сустрэнуцца з дэлегатамі сэсіі ПА АБСЭ
Рымашэўскі: Мы падтрымліваем тыя рэзалюцыі, якія сёньня рыхтуюцца ў дачыненьні да Беларусі.
Менская дэклярацыя будзе прынята па выніках дыскусій на 26-й летняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Як паведаміў сустаршыня Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі, падчас правядзеньня сэсіі ПА АБСЭ лідары апазыцыі правядуць шэраг сустрэчаў з дэлегатамі розных краінаў, якія прыедуць у Менск, і будуць закранаць перш за ўсё пытаньні палітвязьняў у краіне.
„Правядзём шэраг сустрэч. Мы падтрымліваем тыя рэзалюцыі, якія сёньня рыхтуюцца ў дачыненьні да Беларусі. Просім зрабіць акцэнт на вызваленьне палітвязьняў. Зараз многія людзі па „справе патрыётаў”, якіх мы прасілі Парлямэнцкую Асамблею ўнесьці ў сваю рэзалюцыю, вызваленыя. Мы будзем патрабаваць спыненьня крымінальных спраў у дачыненьні да іх. Таксама будзем патрабаваць вызваленьня ўсіх палітвязьняў”, - сказаў Рымашэўскі.
Летняя сэсія ПА АБСЭ пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня й будзе прысьвечана ўмацаваньню ўзаемнага даверу й супрацы ў імя міру й дабрабыту ў рэгіёне. Афіцыйны Менск прапануе да разгляду рэзалюцыю „Распрацоўка своечасовых і эфэктыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагаваньня на зьяўленьне новых псыхаактыўных рэчываў”.
racyja.com/аз

Менская дэклярацыя будзе прынята па выніках дыскусій на 26-й летняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Як паведаміў сустаршыня Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі, падчас правядзеньня сэсіі ПА АБСЭ лідары апазыцыі правядуць шэраг сустрэчаў з дэлегатамі розных краінаў, якія прыедуць у Менск, і будуць закранаць перш за ўсё пытаньні палітвязьняў у краіне.

„Правядзём шэраг сустрэч. Мы падтрымліваем тыя рэзалюцыі, якія сёньня рыхтуюцца ў дачыненьні да Беларусі. Просім зрабіць акцэнт на вызваленьне палітвязьняў. Зараз многія людзі па „справе патрыётаў”, якіх мы прасілі Парлямэнцкую Асамблею ўнесьці ў сваю рэзалюцыю, вызваленыя. Мы будзем патрабаваць спыненьня крымінальных спраў у дачыненьні да іх. Таксама будзем патрабаваць вызваленьня ўсіх палітвязьняў”, - сказаў Рымашэўскі.

Летняя сэсія ПА АБСЭ пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня й будзе прысьвечана ўмацаваньню ўзаемнага даверу й супрацы ў імя міру й дабрабыту ў рэгіёне.

Афіцыйны Менск прапануе да разгляду рэзалюцыю „Распрацоўка своечасовых і эфэктыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагаваньня на зьяўленьне новых псыхаактыўных рэчываў”.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт