Logo Polskiego Radia
Print

Міклаш Харасьці хацеў бы наведаць Менск у якасьці спэцдакладчыка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2017 12:49
Ён папярэдзіў, каб ня блытаць часовыя паслабленьні з сыстэмным характарам выкананьня правоў чалавека.
Photo: en.wikipedia.org/Kaihsu Tai - Own work/CC BY-SA 3.0

Міклаш Харасьці хацеў бы наведаць Менск у якасьці спэцдакладчыка
Ён папярэдзіў, каб ня блытаць часовыя паслабленьні з сыстэмным характарам выкананьня правоў чалавека.
Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці крануты сваім прыездам у Менск, але ў наступны раз спадзяецца наведаць беларускую сталіцу менавіта ў якасьці спэцдакладчыка. Пра гэта ён заявіў на паралельным форуме грамадзянскай супольнасьці, які праходзіць 4 ліпеня ў Менску напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Сэсія ПА АБСЭ будзе працаваць у Менску з 5 па 9 ліпеня. У сёньняшнім форуме грамадзянскай супольнасьці ўдзельнічаюць больш за сотню праваабаронцаў і грамадзкіх актывістаў з краін — удзельніц АБСЭ, іх беларускія калегі й дыпляматы, якія працуюць у Беларусі.
У сваім выступленьні Харасьці падкрэсьліў, што прыехаў у Менск у якасьці экспэрта для ўдзелу ў сэсіі ПА АБСЭ па запрашэньні намесьніка старшыні асамблеі Кента Харстэда.
Ацэньваючы сытуацыю ў Беларусі, Харасьці падкрэсьліў, што „ня варта блытаць часовыя паслабленьні з боку ўладаў з сыстэмным характарам выкананьня правоў чалавека”.
„Мы будзем рухацца наперад у пляне паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека. Буду спадзявацца, што я змагу аднойчы вярнуцца ў маёй афіцыйнай ролі”, — сказаў на заканчэньне Харасьці.
Міклаш Харасьці прыбыў у Менск 3 ліпеня па запрашэньні АБСЭ для ўдзелу ў 26-й штогадовай сэсіі ПА АБСЭ. Адразу пасьля прыезду ён выказаў шкадаваньне, што гэты візыт у Беларусь ажыцьцяўляе не ў якасьці спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў краіне. Пры гэтым падкрэсьліў, што сваю пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне зможа выказаць на афіцыйнай пляцоўцы.
З 2012 года Харасьці зьяўляецца спэцдакладчыкам ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускія ўлады не прызнаюць яго мандат, адмаўляюцца ад супрацоўніцтва зь ім і не накіроўваюць запрашэньня наведаць краіну, якое неабходна для візыту ў Беларусь у якасьці спецдакладчыка.
Сваю апошнюю справаздачу аб сытуацыі ў Беларусі Харасьці прадставіў Савету ААН па правах чалавека 14 чэрвеня. 23 чэрвеня савет прыняў рэзалюцыю па Беларусі, якая яшчэ на год прадоўжыла мандат спэцдакладчыка.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт