Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска заваявала золата на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы па плаваньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 17:12
Настасься Шкурдай у вырашальным заплыве пераадолела дыстанцыю за 26,53 сек.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларуска Настасься Шкурдай заваявала залатую ўзнагароду юніёрскага чэмпіянату Эўропы па плаваньні, які завяршыўся ў Нэтаніі (Ізраіль).

У сваёй кароннай дысцыпліне 50 м батэрфляем берасьцейка ўжо ў паўфінале паказала нядрэнны вынік – 26,75 сек. У вырашальным заплыве яна пераадолела дыстанцыю яшчэ хутчэй – за 26,53 сек. Другое месца заняла Паліна Ягорава з Расеі – 26,62 сек. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала Сара Юнявік з Швэцыі – 26,69 сек.

Па выніках турніру ў Нэтаніі беларускія спартсмэны занялі 12-е месца ў агульнакамандным заліку і ўсталявалі шэсьць юнацкіх рэкордаў Беларусі.

Белта/ав

Фота мае ілюстрацыйны характар.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт