Летува прапаноўвае прыняць на сэсіі ПА АБСЭ рэзалюцыю з крытыкай Беларусі
Сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня.
На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня, летувіскі дэпутат Лаўрынас Кашчунас прапаноўвае прыняць рэзалюцыю па Беларусі.
У праекце дакумэнта гаворыцца аб неабходнасьці рэабілітацыі палітвязьняў, адмене сьмяротнага пакараньня, а таксама выказваецца занепакоенасьць з нагоды будаўніцтва АЭС. Апрача таго ў ім утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў забясьпечыць адкрытае канструктыўнае ўзаемадзеяньне зь незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці й палітычнай апазыцыяй.
У прыватнасьці аўтар рэзалюцыі заклікае афіцыйны Менск рэабілітаваць былых палітвязьняў і цалкам аднавіць іх у грамадзянскіх і палітычных правах, у тым ліку зьняць зь іх усе судзімасьці й абмежаваньні на ўдзел у палітычным жыцьці, у тым ліку ў выбарах.
Адзначаецца таксама неабходнасьць выкананьня рэкамэндацый Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, зробленых па выніках назіраньня за выбарамі ў Беларусі.
belapan.com/racyja.com/аз