У Сьветлагорску невядомы псуе аўтамабілі зь георгіеўскімі стужкамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.06.2017 16:37
Міліцыя вядзе пошук зламысьніка, які на працягу двух тыдняў псуе ў Сьветлагорску аўтамабілі зь георгіеўскімі стужкамі.
www.flickr.com/moscow-live
З 5 па 18 чэрвеня ў Сьветлагорску зафіксаваныя прыблізна 10 выпадкаў пашкоджаньня аўтамабіляў. Зламысьнік псуе колы транспартных сродкаў — рэжа або праколвае, псуе аўтамабілі іншымі спосабамі.
Паводле слоў апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, якіх цытуе мясцовая газэта „Ранак”, невядомы выбірае аб’ектам злачыннага замаху машыны, на якіх прымацаваная георгіеўская стужка.
У Сьветлагорскім РАУС пацьвердзілі, што такія факты зарэгістраваныя, па іх праводзяць праверкі, па некаторых распачатыя крымінальныя справы за хуліганства. Большасьць выпадкаў зафіксаваныя ў мікрараёнах №6 і Маладзёжным.
18 чэрвеня ў адным з аўтамабіляў пракалолі ўсе колы.
белапан/рацыя/вс