Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь пачынае road show з мэтай разьмяшчэньня эўрабондаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2017 12:30
Сустрэчы з патэнцыйнымі інвэстарамі адбудуцца, між іншым, у Лёндане, Цюрыху, Франкфурце, Нью-Ёрку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь пачынае road show з мэтай разьмяшчэньня эўрабондаў
Сустрэчы з патэнцыйнымі інвэстарамі адбудуцца, між іншым, у Лёндане, Цюрыху, Франкфурце, Нью-Ёрку.
19 чэрвеня беларуская дэлегацыя пачынае сэрыю сустрэч з заходнімі інвэстарамі (road show) для разьмяшчэньня новых выпускаў эўрабондаў, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Беларусь плянуе разьмясьціць два выпускі эўрабондаў на 5 і 10 гадоў. Арганізатарамі выпускаў выступяць Citi, Raiffeisen Bank International і Банк разьвіцьця Беларусі. Сустрэчы з патэнцыйнымі інвэстарамі адбудуцца ў Лёндане, Цюрыху, Франкфурце, а таксама ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку й Бостане.
Бюджэт Беларусі прадугледжвае прыцягненьне ў 2017 годзе 800 млн даляраў за кошт разьмяшчэньня эўрааблігацый. Апошні раз беларускія ўлады выпускалі эўрабонды ў студзені 2011 году на сем гадоў, тэрмін іх пагашэньня — 26 студзеня 2018 году. Даўгавыя паперы былі разьмешчаныя на 800 млн даляраў па стаўцы 8,95% гадавых.
Беларускія эканамісты лічаць, што кошт запазычаньняў гэтым разам будзе залежаць ад наяўнасьці ў Беларусі падпісанай крэдытнай праграмы з Міжнародным валютным фондам.
Пры гэтым, на думку аналітыкаў фінансавага рынку, найбліжэйшым часам праграму з МВФ Беларусі не ўдасца падпісаць, бо пакуль па шляху рэформаў, рэкамэндаваных валютным фондам, краіна ня рухаецца.
Эўрабонды (эўрааблігацыі) — разнавіднасьць доўгатэрміновых каштоўных папер. Гэта даўгавыя абавязацельствы, што цыркулююць на рынку эўравалют. Пазычальнікамі, якія выпускаюць эўрабонды, выступаюць урады, карпарацыі, міжнародныя арганізацыі, зацікаўленыя ў атрыманьні грашовых сродкаў на працяглы тэрмін. Разьмяшчаюць эўрабонды інвэстыцыйныя й камэрцыйныя банкі. Гэтыя паперы лічацца адным з найбольш надзейных фінансавых інструмэнтаў. Таму асноўнымі іх пакупнікамі зьяўляюцца інстытуцыянальныя інвэстары: страхавыя й пэнсійныя фонды, інвэстыцыйныя кампаніі.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт