Парашэнка пасьмяротна прысудзіў Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.06.2017 12:01
Для таго, каб узнагародзіць беларуса ва Ўкраіне зьмянілі заканадаўства.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка (архіўны здымак)Photo: twitter.com/poroshenko
Парашэнка пасьмяротна прысудзіў Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны
Для таго, каб узнагародзіць беларуса ва Ўкраіне зьмянілі заканадаўства.
Пётр Парашэнка надаў пасьмяротна званьне Героя Ўкраіны беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму. Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт напісаў у Twitter. Зорку Героя Парашэнка ўручыў бацькам беларуса Міхаілу Пятровічу й Ніне Васільеўне Жызьнеўскім. Для таго, каб узнагародзіць Міхаіла Жызьнеўскага, ва Ўкраіне зьмянілі заканадаўства. Ён — першы замежнік, які стаў Героем Украіны.
Абаронца Майдана загінуў 22 студзеня 2014 году падчас рэвалюцыі ў Кіеве. Падчас супрацьстаяньня паміж дэманстрантамі й сілавікамі куля трапіла яму ў сэрца. Міхаіл Жызьнеўскі не дажыў чатырох дзён да свайго 26-годзьдзя. Яго пахавалі на радзіме, у вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем. Невядомыя рэгулярна апаганьвалі магілу Жызьнеўскага. Яго бацькі дамагаліся, каб сын атрымаў званьне Героя Ўкраіны. Меркавалі, што пасьля гэтага ўсе падобныя акцыі спыняцца.
twitter/poroshenko/euroradio.fm/аз
Пётр Парашэнка надаў пасьмяротна званьне Героя Ўкраіны беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму. Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт напісаў у Twitter.
Зорку Героя Парашэнка ўручыў бацькам беларуса Міхаілу Пятровічу й Ніне Васільеўне Жызьнеўскім. Для таго, каб узнагародзіць Міхаіла Жызьнеўскага, ва Ўкраіне зьмянілі заканадаўства. Ён — першы замежнік, які стаў Героем Украіны.
Абаронца Майдана загінуў 22 студзеня 2014 году падчас рэвалюцыі ў Кіеве. Падчас супрацьстаяньня паміж дэманстрантамі й сілавікамі куля трапіла яму ў сэрца. Міхаіл Жызьнеўскі не дажыў чатырох дзён да свайго 26-годзьдзя. Яго пахавалі на радзіме, у вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем.
Невядомыя рэгулярна апаганьвалі магілу Жызьнеўскага. Яго бацькі дамагаліся, каб сын атрымаў званьне Героя Ўкраіны. Меркавалі, што пасьля гэтага ўсе падобныя акцыі спыняцца.
twitter.com/poroshenko/euroradio.fm/аз