Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі можна аплачваць пакупкі смартфонам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.06.2017 16:00
„Прыёрбанк” першым запусьціў у Беларусі тэхналёгію аплаты пакупак са смартфона для ўладальнікаў карт Visa.
pixabay.com

Цяпер беларусы могуць разьлічвацца без банкаўскага „пластыка” у крамах, кафэ, рэстаранах, кінатэатрах і іншых установах па ўсёй краіне, распавялі ў прэс-службе банка.

У банку распавялі, што для таго, каб разьлічыцца за куплю, трэба толькі дакрануцца смартфонам да плацежнага тэрмінала з падтрымкай Visa payWave (яе зараз выкарыстоўваюць бескантактавыя карткі). Прычым аптымальная адлегласць паміж смартфонам і тэрміналам складае 4 см. Інфармацыя пра тое, што плацёж прайшоў, адразу зьявіцца на экране тэлефона. Аплата са смартфона адбываецца імгненна – хуткасць транзакцыі значна вышэйшая, чым пры разліках пластыкавай картай.

Рашэньне пакуль працуе толькі ў смартфонах на апэрацыйнай сыстэме Android (версіі 4.4 і вышэй), аднак у будучыні будзе даступна і на іншых плятформах.

www.racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт