Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 11:24
Асобы ў чорнай уніформе і масках нанесьлі яму некалькі ўдараў, выкарыстоўвалі электрашокэр.
фота: spring96.org

Былы палітвязень Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ. Ён сказаў праваабаронцам, што падчас знаходжаньня ў СІЗА яго дапытвалі невядомыя асобы ў чорных масках.

Кунцэвіч распавёў, у прыватнасьці, што падчас допытаў у будынку КДБ Беларусі, якія адбываліся без адваката, асобы ў чорнай уніформе і масках нанесьлі яму некалькі ўдараў, выкарыстоўвалі электрашокэр, што выклікала вялікія фізычныя пакуты.

Заява пра факт катаваньня была пададзеная на імя начальніка Сьледчага камітэту. У ёй Кунцэвіч просіць правесьці праверку згаданых фактаў, накіраваць яго на судова-мэдычную экспэртызу і ўзбудзіць крымінальную справу ў адносінах супрацоўнікаў КДБ і МУС, якія адказваюць за прымяненьне катаваньня.

spring96.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт