Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь БНФ аб'яўляе конкурс на "інтэрнэт пікетаваньне" з нацыянальным сьцягам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 10:30
"Мы хочам паказаць, што рабіць фотаздымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам – не злачынства!"
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko

Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» заклікаюць масава прыняць удзел у «інтэрнэт пікетаваньні». Абʼяўлены фотаконкурс у адказ на асуджэньне гарадзенскім судом актывістаў за «пікет у інтэрнэце» – фота зь бел-чырвона-белым сьцягам у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гэтай акцыяй мы праяўляем салідарнасьць з асуджанымі ў Горадні. Таксама мы хочам паказаць, што рабіць фотаздымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам – не злачынства! Таму абʼяўляем конкурс фота з ім!» – кажа намесьнік старшыні менскай арганізацыі «Моладзь БНФ» Мікіта Краснакуцкі.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба сфатаграфавацца зь бел-чырвона-белым сьцягам на вуліцы і выкласьці на старонку ў вк з хэштэгам конкурсу #інтэрнэтпікет.

За перамогу крама Symbal.by абяцае ўзнагародзіць бел-чырвона-белымі сьцягамі з «Пагоняй», рамянямі і цішоткамі з нацыянальнай сымболікай.

Моладзь БНФ/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт