Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні забаранілі дэманстрацыю СПБ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2017 08:24
2 чэрвеня Саюз плянаваў правесьці ў цэнтры горада дэманстрацыю ў абарону польскай адукацыі ў Беларусі.
Polska Szkoła w GrodniePolska Szkoła w Grodniezpb.org.pl

Гарадзенскія ўлады не дазволілі арганізаваць дэманстрацыю непрызнаванага Саюза палякаў у Беларусі. Паведамілі аб гэтым актывістам Саюзу, якія 2 чэрвеня мелі намер правесьці ў цэнтры горада дэманстрацыю ў абарону польскай адукацыі ў Беларусі.

Дэманстранты хацелі выказаць пратэст супраць плянаў органаў адукацыі па ўнясеньні зьмяненьняў у Закон аб адукацыі. Зьмяненьні прывядуць да скарачэньня колькасьці прадметаў, якія выкладаюцца на польскай мове. СПБ хацеў таксама падняць пытаньне аб стварэньні ў новым навучальным годзе першых клясаў у Польскай школе ў Горадні.

Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі, паведаміла Польскаму радыё, што ў першы кляс падало заяўкі каля 60 дзяцей. Тым ня менш, дазваляецца на стварэньне толькі двух клясаў, якія могуць прыняць толькі 48 вучняў. Цалкам магчыма, што падобная сытуацыя будзе ў польскай школе ў Ваўкавыску.

«Гэта штучнае абмежаваньне колькасьці дзяцей, якія жадаюць вучыцца ў польскай школе. Мы закраналі гэтае пытаньне раней, але нічога не зьмянілася», – адзначыла Анжаліка Борыс. Яна сказала таксама, што яе арганізацыя, верагодна, будзе вымушана зладзіць акцыю пратэсту, нягледзячы на адсутнасьць неабходнага дазволу ўладаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт