Шапіра плянуе стварыць хакейную каманду на кожнай арэне
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.05.2017 17:26
Новы кіраўнік Фэдэрацыі хакею агучыў пляны разьвіцьця спорту.
Сямён Шапіраwikimedia commons/Aivis Freidenfelds, Valsts kanceleja, cropped by Maliepa (Lauksaimniecības ministri)/ CC BY-SA 2.0
У кожным лядовым палацы будзе створаная ўласная хакейная каманда. Новы кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Сямён Шапіра распавёў пра будучыя зьмены ў функцыянаваньні лядовых арэнаў – перадае Радыё «Свабода».
«Мяркую, што ўвесь лёд павінен быць заняты. Дзеці павінныя трэніравацца. І павінны быць каманды. Дух спаборнасьці зацікаўлівае заўзятараў, дае магчымасьць атрымліваць задавальненьне ад наведваньня лядовых арэнаў. Гэта вельмі важная й патрэбная справа, каб у кожным лядовым палацы была хакейная каманда, – сказаў Шапіра ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
У Беларусі функцыянуе 32 лядовыя арэны.
svaboda.org/ап