Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыя зацікавілася акцыяй салідарнасьці са Зьмітром Паліенкам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2017 15:12
Актывістам Вячаславу Касінераву і валянтэрцы «Вясны» Анісіі Гурскай званілі зь міліцыі.
Акцыя салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам.Акцыя салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам.фота: Вясна

24 траўня на хатнія тэлефоны актывіста Вячаслава Касінерава і валянтэркі «Вясны» Анісіі Гурскай патэлефанавалі з РУУС Цэнтральнага раёну Менска. Супрацоўнік міліцыі распытваў пра іх удзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнем Зьмітром Паліенкам падчас велакарнавалу «Viva Ровар!» і хацеў выклікаць актывістаў на размову.

Па словах Вячаслава Касінерава, трубку зьняла ягоная маці. Супрацоўнік міліцыі сказаў, што яму трэба пагутарыць зь яе сынам, бо той падчас велапараду 13 траўня нібыта катаўся без майкі. Пазьней Вячаслаў ператэлефанаваў супрацоўніку міліцыі, каб удакладніць абставіны. Міліцыянт пачаў пытацца ў Касінерава пра майку «Свабоду Паліенку», якая была на ім апранута падчас велапараду 13 траўня, а затым запрасіў яго прыехаць у Цэнтральны РУУС на гутарку ў межах праверкі па адміністрацыйнай справе. На пытаньне Касінерава, ці заведзеная гэтая справа супраць яго, міліцыянт адказаў, што не. У выніку Касінераў адмовіўся ехаць у РУУС.

З такімі ж пытаньнямі на хатні нумар Анісіі Гурскай патэлефанаваў міліцыянт Цэнтральнага РУУС Дзьмітры Шарамецьеў. Валянтэркі «Вясны» дома не было, і ён пачаў распытваць бацьку пра тое, дзе Анісія працуе ці вучыцца, прасіў нумар яе мабільнага. Бацька адмовіўся даваць гэтыя дадзеныя міліцыянту, і тады Шарамецьеў папрасіў, каб дзяўчына сама набрала яго пазьней.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт