На выставе ў Менску дэманструецца машына для разгону акцый пратэсту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        21.05.2017 10:02
                    
                                 
                
                
                    Аўтамабіль служыць для дастаўкі да месца правядзеньня апэрацыі экіпажа, вады і спэцсродкаў.
                
                
                    
                        
Менск, 25 сакавіка 2017 г. Фота: wikimedia commons/Спадар Буракwikimedia commons/Спадар Бурак (Own work)/CC BY-SA 4.0
                     
                
                
                
               
                
                         ТАА «Пажснаб» (Барысаў) стварыла спэцыяльны аўтамабіль хуткага  рэагаваньня «Шторм». Машына, як паведамляе яе вытворца, прызначаная для  апэрацыяў падразьдзяленьняў МУС па спыненьні групавых супрацьпраўных  дзеяньняў і масавых беспарадкаў.
Аўтамабіль служыць для дастаўкі да месца правядзеньня апэрацыі  экіпажа, вады і спэцсродкаў, процідзейнічае групам асобаў, якія  парушаюць грамадзкі парадак, шляхам узьдзеяньня на іх вадой і  спэцсродкамі.
«Шторм» створаны на базе МАЗ-6317Х9 з колавай формулай 6×6.  Максымальная хуткасьць — 80 км у гадзіну. Баявы разьлік — 3 чалавекі.  Умяшчальнасьць цыстэрны для вады — 9 тон. Пажарная помпа — 50 літраў у  сэкунду. Аўтамабіль забясьпечвае ўзьдзеяньне вадзянога струменю на 30 —  50 мэтраў, маркіруючае дзеяньне фарбавальнікаў, абарону і  жыцьцезабесьпячэньне баявога разьліку, кругавы агляд у любы час сутак,  магчымасьць фіксаваць, захоўваць, праглядаць відэаінфармацыю пра  навакольны стан.
Машына дэманструецца на выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі ў Менску Milex-2017.
паводле Радыё Свабода/нг