Logo Polskiego Radia
Print

Беларуса дэпартуюць з Эгіпта за п'янства

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.05.2017 15:49
Ён ужываў алькаголь яшчэ ў самалёце, а ў Эгіпце пачаў скандаліць.
pixabay.com

Беларуса дэпартуюць з Эгіпта за сэрыю п’яных дэбошаў. Як інфармуе тэлеканал АНТ, здарэньне адбылося ў Хургадзе, дзе мінчук адпачываў разам з жонкай і дзіцём. Ён ужываў алькаголь яшчэ ў самалёце, а ў Эгіпце пачаў скандаліць. Спачатку ў гатэлі ад мужчыны дасталося жонцы, а ўначы ён кідаў камяні ў вокны. Яго арыштавалі й да раніцы пратрымалі ў паліцыі. Калі ж мінчук вярнуўся ў гатэль, учыніў скандал ды яшчэ параніў сябе. Яго завезьлі ў бальніцу.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў паліцыі. МЗС Беларусі падтрымлівае кантакт з уладамі Эгіпта. Дэпартацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт