Беларусы з усяго сьвету ладзяць флэш-моб у падтрымку Naviband на "Эўрабачаньні"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.05.2017 11:11
У сацыяльных сетках выкладаецца відэа з кавэр-вэрсіямі конкурснай песьні "Гісторыя майго жыцьця".
фота: сацыяльныя сеткі
Беларусы з усяго сьвету ладзяць флэш-моб у падтрымку Naviband на »Эўрабачаньні«
Беларусы ўсяго сьвету запусьцілі флэш-моб #АдгукнісяіДалучыся ў падтрымку Naviband. Напярэдадні выступу прадстаўнікоў Беларусі на »Эўрабачаньні-2017« у сацыяльных сетках будуць зьяўляцца відэа з кавэр-вэрсіямі конкурснай песьні »Гісторыя майго жыцьця«. Старт флэш-моба далі беларусы Нью-Ёрка.
Ідэя акцыі – падтрымаць беларускую мову і засьпяваць разам з Naviband. Яе арганізатары заклікаюць далучацца да праекта і выкладваць свае ролікі з хэштэгам #АдгукнісяіДалучыся.
11 траўня Naviband выступяць у другім паўфінале »Эўрабачаньня« пад нумарам 14.
Беларусы ўсяго сьвету запусьцілі флэш-моб #АдгукнісяіДалучыся ў падтрымку Naviband. Напярэдадні выступу прадстаўнікоў Беларусі на "Эўрабачаньні-2017" у сацыяльных сетках выкладаецца відэа з кавэр-вэрсіямі конкурснай песьні "Гісторыя майго жыцьця". Старт флэш-моба далі беларусы Нью-Ёрка.
Ідэя акцыі – падтрымаць беларускую мову і засьпяваць разам з Naviband. Яе арганізатары заклікаюць далучацца да праекта і выкладваць свае ролікі з хэштэгам #АдгукнісяіДалучыся.
11 траўня Naviband выступяць у другім паўфінале "Эўрабачаньня" пад нумарам 14.
Эўрарадыё/ав