Беларусь чакае ад Францыі прабачэньняў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.05.2017 14:35
Беларусь чакае ад Францыі прабачэньняў за інцыдэнт з хакейнай зборнай у Парыжы.
Photo: pixabay.com
4 траўня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы французскі амбасадар Дыд’е Канэс. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка “выказаў рашучы пратэст беларускага боку”.
У Менску абураныя тым, як праваахоўныя органы Францыі правялі дагляд на чыгуначным вакзале беларускіх хакеістаў, трэнэраў, урача, якія прыехалі для ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету. Краўчанка падкрэсьліў, што працэдура прыніжала чалавечую годнасьць.
У паведамленьні МЗС адзначаецца, што беларускі бок запатрабаваў ад уладаў Францыі “правесьці расьсьледаваньне дадзенага інцыдэнту, прадаставіць тлумачэньні, прынесьці прабачэньні, а таксама прыняць усе неабходныя меры па недапушчэньні падобных інцыдэнтаў у будучыні”.
euroradio.fm/яс