Невядомыя вандалы намалявалі прарасейскія графіці на шыльдзе сядзібы БНФ
1 траўня на шыльдзе і дзьвярах цэнтральнай сядзібы БНФ у Менску зьявіліся надпісы прарасейскага шавіністычнага зьместу.
Камэры відэаназіраньня, разьмешчаныя ў двары па вул. Чарнышэўскага, дзе месьціцца сядзіба БНФ, не зафіксавалі твары асоб, якія зьдзейсьнілі акт вандалізму.
Выхадку невядомых экстрэмістаў камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
«Зьяўленьне прарасейскіх экстрэмісцкіх графіці на будынку, дзе месьціцца сядзіба БНФ – трывожны сыгнал. Тое што на мінулым тыдні быў зьдзейсьнены аналягічны напад на сядзібу Таварыства беларускай мовы сьведчыць, што гэта не адзінкавы выпадковы акт вандалізму, а сьвядома сплянаваная акцыя, арганізаваная супраць беларускіх абʼяднаньняў прарасейскімі шавіністамі, якія апошнім часам актывізаваліся ў Менску. Такім чынам гэта не хуліганскія дзеяньні, а наўмысная праява экстрэмізму з боку варожых для Беларусі структураў. Прыкра і небясьпечна для дзяржавы, калі нашы праваахоўныя органы займаюцца палітычным перасьледам беларускіх патрыётаў замест таго, каб выяўляць сапраўды небясьпечныя вылазкі антыбеларускіх сілаў, патураючы экстрэмізму».
«Мы будзем рэагаваць на гэтыя выхадкі ў адпаведнасьці з законам. Нагадаю, што арганізатары мінулай кампаніі аналягічных нападаў на ТБМ і БНФ, якая была ў 2012 годзе, былі выяўлены і пакараныя – кіраўнік групоўкі так званых расейскіх нацыянал-бальшавікоў быў асуджаны на шэсьць месяцаў арышту», – сказаў Аляксей Янукевіч.
На дадзены момант наступствы дзеяньняў вандалаў ліквідаваныя.

прэс-служба БНФ/ав