У цэнтры Менска прайшла акцыя з удзелам некалькіх сотняў чалавек (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.05.2017 17:26
Удзельнікі мерапрыемства патрабавалі паляпшэньня жыцьця рабочых, а таксама вызваленьня палітвязьняў.
У цэнтры Менска прайшла акцыя, падчас якой арганізатары патрабавалі паляпшэньня жыцьця рабочых, а таксама вызваленьня палітвязьняў. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, правялі мітынг і прайшлі шэсьцем да плошчы Незалежнасьці.
Калёну вялі за сабой Павел Севярынец і Ўладзімір Някляеў. Мікола Статкевіч, які быў галоўным ініцыятарам акцыі, быў прэвэнтыўна затрыманы й прысуджаны да 5 дзён арышту.
наша ніва/вс
фота: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH