Праваабаронцу Тацьцяну Равяку аштрафавалі на 460 рублёў – нібыта за лаянку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.04.2017 14:31
Тацьцяну Равяку затрымалі 26 сакавіка, дзе яна як праваабаронца назірала за акцыяй салідарнасьці з затрыманымі
Тацьцяна Равякафота: сацыяльныя сеткі
Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала праваабаронцу Тацьцяну Равяку вінаватай у публічнай лаянцы й аштрафавала на 460 рублёў (20 базавых велічыняў).
Разгляд адміністрацыйнай справы прайшоў 26 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Перад гэтым пасяджэньне двойчы пераносілася.
Тацьцяну Равяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менска, дзе яна як праваабаронца назірала за акцыяй салідарнасьці з затрыманымі. Разам зь іншымі затрыманымі яе завезьлі ў Цэнтральны РАУС Менска. Там Равяка разам зь іншымі затрыманымі доўгі час знаходзілася ў жорсткіх умовах, у дворыку, тварам да сьцяны, з паднятымі ўверх рукамі.
Пазьней стала вядома, што на Равяку склалі два пратаколы – за дробнае хуліганства і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі, і яна іх не падпісвала.
праваабарончы сайт «Вясна»/эўрарадыё/вс