Лукашэнка й Парашэнка 26 красавіка наведаюць Чарнобыльскую АЭС
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.04.2017 12:03
Лукашэнка 26 красавіка прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных чарговай гадавіне аварыі на ЧАЭС.
архіўны здымакфота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам наведаюць атамную станцыю й разьмешчаныя побач зь ёй аб'екты.
Асноўная ўвага будзе нададзена работам па падтрыманьні на належным узроўні радыяцыйнай бясьпекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзьвюх краін. Плянуецца, што кіраўнікі краін азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бясьпечнага ахоўнага збудаваньня й захоўваньнем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі.
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка й Пятро Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сфэры, а таксама пытаньні палітычнага ўзаемадзеяньня, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганьні па мірным урэгуляваньні канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
белта/наша ніва/вс