Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень Вячаслаў Касінераў выйшаў на волю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 12:21
Беларускія праваабаронцы прызналі анархіста палітычным зьняволеным.
фота: БелаПАН

Палітвязень Вячаслаў Касінераў выйшаў на волю
Анархіст Вячаслаў Касінераў вызвалены са сьледчага ізалятара, куды ён трапіў як абвінавачаны ў хуліганстве. Ён закінуў вяроўку на скульптуру гарадавога. 27 красавіка яго будуць судзіць, пакуль жа ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
«Хуліганам сябе не прызнаю. Лічу, што праўда на маім баку. Мяне перасьледуюць за мае погляды, за тое, што я нібыта пакрыўдзіў ідала. Гэтая статуя царскага мянта. Якое дачыненьне ён мае да Беларусі? У Расейскай імпэрыі нават беларуская мова была забароненая. Спадзяюся, калі-небудзь гэты тэатар абсурду скончыцца. Я ганаруся, што выказаў меркаваньне і што мяне падтрымалі людзі», - заявіў Касінераў ля сьцен ізалятара.

Анархіст Вячаслаў Касінераў вызвалены са сьледчага ізалятара, куды ён трапіў як абвінавачаны ў хуліганстве. Ён закінуў вяроўку на скульптуру гарадавога. 27 красавіка яго будуць судзіць, пакуль жа ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

«Хуліганам сябе не прызнаю. Лічу, што праўда на маім баку. Мяне перасьледуюць за мае погляды, за тое, што я нібыта пакрыўдзіў ідала. Гэта статуя царскага мянта. Якое дачыненьне ён мае да Беларусі? У Расейскай імпэрыі нават беларуская мова была забароненая. Спадзяюся, калі-небудзь гэты тэатар абсурду скончыцца. Я ганаруся, што выказаў меркаваньне і што мяне падтрымалі людзі», - заявіў Касінераў ля сьцен ізалятара.

Вячаслаў Касінераў быў затрыманы пасьля акцыі анархістаў «супраць мусарскага бязьмежжа". Яе ўдзельнікі накінулі пятлю на шыю помніка гарадавога, які быў урачыста адкрыты 2 сакавіка насупраць будынку Міністэрства ўнутраных спраў у Менску. Такім чынам анархісты выказалі сваё стаўленьне да масавых затрыманьнях удзельнікаў мірных акцый супраць дэкрэта «аб дармаедах» па ўсёй краіне.

Пасьля затрыманьня ў дачыненьні да Касінерава быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага ў Менску. 13 сакавіка ён быў асуджаны на 15 сутак арышту і павінен быў вызваліцца з жодзінскага СІЗА 28 сакавіка, але ў той жа дзень яго даставілі ў Сьледчы камітэт Маскоўскага раёна Менска, дапыталі, прад'явілі абвінавачваньне ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) і зьмясьцілі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

Беларускія праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў спыніць крымінальны перасьлед, неадкладна вызваліць актывіста.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт