Заяўнік акцыі на Дзень Волі падаў у суд на Мінгарвыканкам
Дзяніс Садоўскі: Адказнасьць за тое, што акцыя была несанкцыянаванай, ляжыць перадусім на менскіх уладах.
Адказны сакратар аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” (БХД) Дзяніс Садоўскі, адзін з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску, падаў іск у суд Маскоўскага раёна сталіцы на дзеяньні Менгарвыканкама.
Як паведаміла прэс-служба аргкамітэта партыі, у скарзе Садоўскі адзначае, што Менгарвыканкам, які даў адказ заяўнікам акцыі менш як за дзень да яе пачатку, парушыў тэрмін прыняцьця рашэньняў аб правядзеньні масавага мерапрыемства, прадугледжаны артыкулам 6 закона „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а рашэньне гарадзкіх уладаў аб правядзеньні масавага мерапрыемства ў парку Дружбы Народаў не было ўзгодненае з заяўнікам.
Як лічыць актывіст, у чыноўнікаў таксама не было падстаў для адмовы ў правядзеньні масавага мерапрыемства па маршруце, прапанаваным заяўнікам.
Паводле слоў Садоўскага, дзеяньні чыноўнікаў парушылі права заяўніка на арганізацыю й правядзеньне масавага мерапрыемства, яго права разам з кіраўніком мясцовага выканаўчага й распарадчага органа ўдзельнічаць ва ўзгадненьні месца й часу арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства, а таксама артыкул 6 закона „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
Адказны сакратар БХД просіць суд прызнаць незаконным рашэньне Менгарвыканкама ад 24 сакавіка аб правядзеньні масавага мерапрыемства, а таксама „незаконным бязьдзейнасьць Менгарвыканкама, якая выявілася ў несвоечасовым прыняцьці рашэньня па заяве ад 8 лютага аб правядзеньні масавага мерапрыемства 25 сакавіка”.
„Адказнасьць за тое, што акцыя была несанкцыянаванай, ляжыць перадусім на менскіх уладах, бо яны парушылі ўласны ж закон, не даўшы своечасова адказ, тым самым паставіўшы арганізатараў і грамадзянаў у становішча, калі фактычна акцыя была не забароненая, але й дазволу на яе не было”, - заявіў прэс-службе Садоўскі.
Як паведамлялася, Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця з нагоды Дня Волі па заяўленым аргкамітэтам маршруце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы, прапанаваўшы правесьці мітынг у парку Дружбы Народаў. У сувязі з гэтым заяўнікі адклікалі сваю заяўку.
25 сакавіка, у Дзень Волі, які штогод адзначае беларуская апазыцыя, толькі ў Менску было затрымана прыблізна 700 чалавек. 26 сакавіка ў сталіцы былі затрыманыя яшчэ больш за 20 чалавек, якія выйшлі ў цэнтар горада, каб выказаць салідарнасьць з затрыманымі напярэдадні. У той жа дзень 40 чалавек былі затрыманыя ў Бабруйску. Яшчэ некалькі чалавек былі затрыманыя ў іншых гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мазыры, Гомелі, Віцебску.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, у судах Менска 27 сакавіка адбыўся разгляд прыкладна 145 адміністрацыйных спраў. Людзей прыгаворвалі да арыштаў альбо штрафаў.
belapan.com/аз