«Моладзь БНФ» дапаможа ўсім жадаючым выйсьці з БРСМ
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.04.2017 14:04
Недзяржаўная арганізацыя гатовая аказаць падтрымку ўсім, каго прымушаюць альбо прымусілі ўступіць у праўладны моладзевы саюз.
Фота: старонка "Моладзі БНФ" у сацсетцы Facebook
«Моладзь БНФ» заявіла, што дапаможа школьнікам і студэнтам, якіх супраць волі прымусілі ўступіць у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, выйсьці з гэтай арганізацыі на падставе яе ж статута. Усім, каго прымушаюць уступіць у БРСМ «Моладзь БНФ» прапануе дапамогу ў тым, каб пазбавіцца ад адміністрацыйнага ціску.
«БРСМ зьяўляецца рупарам дзяржаўнай прапаганды, а не арганізацыяй, якая прадстаўляе інтарэсы беларускай моладзі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе недзяржаўнай моладзевай арганізацыі. «Моладзь БНФ» заклікала ўлады Беларусі спыніць манаполію БРСМ у сфэры моладзевай палітыкі, даць роўны доступ усім моладзевым арганізацыям да ВНУ і школ і спрасьціць рэгістрацыю моладзевых арганізацый.
ап