Лукашэнка абмяркоўвае вынікі дзейнасьці Эўразійскага эканамічнага зьвязу
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
14.04.2017 10:45
Кіраўнік Беларусі скардзіцца на зьніжэньне таваразвароту і дыскрымінацыю.
Фота: прэс-служба Прэзыдэнта Кыргызстануpresident.kg
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Акрамя беларускага лідара за сталом перамоваў у сталіцы Кыргызстану Бішкеку сабраліся прэзыдэнты Расеі, Казахстану, Кыргызстану, Армэніі ды Малдовы. Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваюць рэалізацыю замежнай палітыкі Эўразійскага эканамічнага зьвязу, вынікі аўдыту ў яго ворганах і эканамічнае супрацоўніцтва з трэцімі краінамі.
Разглядаецца пытаньне аб пагадненьні, якое можа прывесьці да стварэньня зоны свабоднага гандлю паміж Эўразійскім зьвязам і Іранам, а таксама аб прадстаўленьні Малдове статусу дзяржавы-назіральніка пры ЭАЭЗ.
Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што ў 2016 годзе краінам Эўразійскага эканамічнага зьвязу не ўдалося спыніць падзеньня ўзаемнага таваразвароту. Ён заклікаў краіны ня ўводзіць у аднабаковым парадку бар’ераў у гандлі з іншымі краінамі Эўразійскага зьвязу, а таксама надаць Эўразійскай эканамічнай камісіі паўнамоцтвы спыняць такія дыскрымінацыйныя дзеяньні.
Belta.by/ап