Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь падпісала Мытны кодэкс ЭАЭС

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.04.2017 14:46
Пасьля 4 месяцаў затрымкі афіцыйны Менск пагадзіўся на ўмовы Масквы.

11 красавіка беларускі кіраўнік падпісаў дакумэнт. Сёньня гэты факт пацьвердзіла прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

У ЭАЭС уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея. Усе краіны, апроч Беларусі, падпісалі дакумэнт на саміце кіраўнікоў ЭАЭС у сьнежні 2016 года. Аляксандр Лукашэнка на той саміт не паехаў, заявіўшы, што Беларусь нязгодная з Мытным кодэксам, які нявыгадны краіне.

Пасьля гэтага Расея пачала зьніжаць аб'ёмы паставак бязмытнай нафты ў Беларусь, што здаўна складае субсыдыю Масквы адміністрацыі Лукашэнкі.

3 красавіка на сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным былі дасягнутыя дамоўленасьці аб аднаўленьні ранейшых аб'ёмаў пастаўкі нафты. Сёньня стала вядома, што Менск расплаціўся за гэта згодай на Мытны кодэкс, які яшчэ мацней прывязвае эканоміку Беларусі да расейскай і абмяжоўвае сувязі з Эўразьвязам.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт