Партыя БНФ прынятая ў шэрагі Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў Эўропы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.04.2017 10:21
Рашэньне аб прыняцьці БНФ у шэрагі Альянсу прынятае аднагалосна падчас пасяджэньня ў Тыране.
www.narodny.org
Партыя БНФ прынятая ў шэрагі Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў Эўропы – агульнаэўрапейскай партыі, якая аб’ядноўвае кансэрватыўныя й правацэнтрысцкія сілы.
Рашэньне аб прыняцьці БНФ у шэрагі Альянсу было прынятае кіруючай радай агульнаэўрапейскай партыі аднагалосна падчас пасяджэньня ў Тыране, сталіцы Альбаніі.
Гэтымі днямі тут праходзіць арганізаваны кансэрватарамі «Саміт Свабоды», прысьвечаны пераадоленьню нэгатыўнай спадчыны камуністычных рэжымаў – нагодай для абраньня гэткай тэмы стала сотая гадавіна бальшавіцкага перавароту.
Удзел у мерапрыемстве прымае старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, паведамляе прэс-служба беларускай палітычнай арганізацыі.
вс