83-гадовага пэнсіянэра асудзілі ў Пінску за знаходжаньне на плошчы падчас акцыі недармаедаў
83-гадовы Іван Іванавіч Жук, сумленны працаўнік з 48-гадовым стажам, у мінулым дэпутат Пінскага гарсавета дэпутатаў, атрымаў пакараньне за знаходжаньне 26 сакавіка на галоўнай плошчы Пінска.
За знаходжаньне на плошчы пажылога чалавека прызналі ўдзельнікам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Зараз яму давядзецца аддаць у якасьці штрафу месячную пэнсію, застацца, па сутнасьці, без сродкаў да існаваньня, у тым ліку без неабходных для жыцьця мэдпрапаратов.
Пажылы чалавек распавёў, што 26 сакавіка, калі прыйшоў з жонкай у аптэку на плошчы Леніна, убачыў масавы збор людзей. З-за цікаўнасьці падышоў бліжэй. Ён памятае, што да яго падыходзілі міліцыянты ў форме і прасілі пайсьці, але ён не разумеў, чаму павінен сыходзіць, і застаўся чакаць жонку. Калі падʼехалі аўтазакі, ён застаўся назіраць, што будзе далей.
Сьведкамі па справе выступаў міліцыянт, які 26 красавіка знаходзіўся на службе, на плошчы Леніна. Ён сказаў, што бачыў там Івана Жука. Міліцыянт прызнаў, што ня памятае, ці быў пажылы чалавек актыўным удзельнікам сходу.
Быў зачытаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня, складзены ўчастковым інспэктарам, у якім сьцьвярджалася, што пэнсіянэр ведаў пра тое, што на плошчы будзе мітынг і спэцыяльна прыняў у ім удзел. Пад пратаколам стаялі подпісы Івана Жука.
Грунтуючыся на складзеным пратаколе і паказаньнях сьведкаў, судзьдзя вынес пастанову аштрафаваць пажылога пінчука на 10 базавых велічынь.

media-polesye.by/ав