Logo Polskiego Radia
Print

«Дзеяньні ўладаў Беларусі супярэчаць заяўленай палітыцы дэмакратызацыі»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.04.2017 08:36
Да такой высновы прыйшла дэлегацыя Эўразьвязу, якая ў Менску ўдзельнічала ў сустрэчах каардынацыйнай групы ЭЗ – Беларусь.
фота: БелТА

Дзеяньні ўладаў Беларусі ў кантэксьце падзей апошняга часу супярэчаць заяўленай палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязацельствам. Да такой высновы прыйшла дэлегацыя Эўразьвязу, якая ўдзельнічала 3–4 красавіка ў Менску ў трэцім раўндзе сустрэч каардынацыйнай групы ЭЗ – Беларусь. Дэлегацыя ЭЗ падкрэсьліла, што прэвэнтыўныя арышты напярэдадні і вялікая колькасьць арыштаў і затрыманьняў мірных дэманстрантаў у дзень 25 сакавіка пярэчаць заявам беларускіх уладаў аб дэмакратызацыі.

Дэлегацыю Эўразьвязу ўзначальваў выканаўчы дырэктар па пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешніх дзеяньняў Томас Майер-Хартынг. Беларуская дэлегацыя працавала пад кіраўніцтвам намесьніка кіраўніка МЗС Алега Краўчанкі. У сустрэчах таксама бралі ўдзел беларускія экспэрты і няўрадавыя арганізацыі.

Дэлегацыю ЭЗ прымалі міністар замежных спраў Уладзімер Макей і першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў.

Каардынацыйная група Беларусь –ЭЗ створана ў 2016 годзе для структураванага комплекснага дыялёгу па ўсім спэктры двухбаковага ўзаемадзеяньня. Першае пасяджэньне групы адбылося 6–7 красавіка 2016 года ў Брусэлі, другое – 16–17 лістапада 2016 года ў Менску.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт