Кобрынскі актывіст Аляксандр Мех асуджаны на сем сутак арышту
Суд Кобрынскага раёна 31 сакавіка прыгаварыў мясцовага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха да сямі сутак арышту, піша БелаПАН.
Як паведаміў агенцтву актывіст, суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 18 сакавіка ў райцэнтры па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
«Я стаяў на пешаходнай зоне побач з плошчай Леніна і проста размаўляў з людзьмі. Гэта паказалі ў судзе і міліцыянты, якія выступалі сведкамі, - дапоўніў Мех. - Калі за такое судзяць, інакш як паляваньнем на людзей, якія выступаюць за адмену дэкрэта «аб дармаедах», гэта назваць нельга".
Па словах Меха, увечары 28 сакавіка яму дадому прынесьлі позву, што ён павінен зьявіцца 30 сакавіка ў 14.30 у Кобрынскі РАУС «для ўдзелу ў працэсуальных дзеяньнях у якасьці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйнай працэс». У міліцыі ў яго дачыненьні склалі пратакол, пасьля чаго даставілі ў суд Кобрынскага раёна, дзе адбылося першае пасяджэньне па справе. 31 сакавіка суд працягнуў разгляд матэрыялаў справы і вынес пастанову.
18 сакавіка ў Кобрыне каля 30 чалавек прынялі ўдзел у акцыі супраць дэкрэта «аб дармаедах» на плошчы Леніна. Людзі даведаліся пра гэты сход у сацыяльных сетках. Акцыі як такой не было, прысутныя стаялі групамі і размаўлялі паміж сабой, некаторыя давалі інтэрвію журналістам. Побач з плошчай, якая, па сутнасьці, была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі ў форме і цывільным адзеньні, знаходзілася яшчэ каля 150 чалавек.
Суд Кобрынскага раёна 31 сакавіка прыгаварыў мясцовага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха да сямі сутак арышту, піша БелаПАН.
Як паведаміў агенцтву актывіст, суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 18 сакавіка ў райцэнтры па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
«Я стаяў на пешаходнай зоне побач з плошчай Леніна і проста размаўляў з людзьмі. Гэта паказалі ў судзе і міліцыянты, якія выступалі сьведкамі, - дапоўніў Мех. - Калі за такое судзяць, інакш як паляваньнем на людзей, якія выступаюць за адмену дэкрэта «аб дармаедах», гэта назваць нельга".

naviny.by/ав