Logo Polskiego Radia
Print

У менскіх офісах тэлебачаньня "Белсат" міліцыя праводзіць ператрус

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.03.2017 11:16
Міліцыянты канфіскавалі два кампутары, усе прадметы з лягатыпам Белсату.

Сёньня раніцай у офіс "Белсату" ў цэнтры Менска ўварвалася міліцыя.

Супрацоўнікі каналу не маглі ўвайсьці ў памяшканьні.

Афіцыйны прадстаўнік "Белсату" Аляксей Мінчонак пацьвердзіў карэспандэнту Агенцтва Польскага друку(PAP) інфармацыю аб ператрусе міліцыі ў двух офісах каналу ў цэнтры Менска.

- Міліцыя ўварвалася адначасова ў абодва нашыя офісы – на Праспэкце Незалежнасьці і па вуліцы Кастрычніцкай. Супрацоўнікі маюць з сабой падпісаньне пракуратуры, але не паведамілі, якой справы яно датычыць. Зараз вядзецца расьсьледаваньне, – заявіў Мінчонак.

Міліцыянты канфіскавалі два кампутары, усе прадметы з лягатыпам "Белсату", між іншага, два пакеты і банэр каналу.

Гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных справаў паведаміў, што вобыскі датычацца незаконнага выкарыстаньня таварнага знаку.

Два гады таму менскі бізнэсовец – уладальнік фірмы Белсат Плюс абвінаваціў канал "Белсат" у незаконным выкарыстаньні яго імя, – паведамляецца на сайце belsat.eu

На сайце "Белсату" паведамляецца, апэратар Алесь Любянчук затрыманы й знаходзіцца ў РУУС Першамайскага раёну Менска.

niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт