Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве пачаўся працэс па новай крымінальнай справе Андрэя Бандарэнкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2017 13:34
Яму пагражае дадатковае зьняволеньне за нібыта злоснае непадпарадкаваньне працаўнікам папраўчай установы.
Фота: Вясна

У Магілёве пачаўся працэс па новай крымінальнай справе Андрэя Бандарэнкі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы асуджанага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Працэс праходзіць пад старшынствам судзьдзі Сяргея Мазурава.
Бандарэнка, які адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4, абвінавачваецца на падставе ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Яму пагражае дадатковае зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.
Заля, дзе праходзіць пасяджэньне, не зьмясьціла ўсіх ахвотных. На суд прыйшло шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў і палітыкаў, у тым ліку Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч, праваабаронцы Тацьцяна Равяка і Павал Сапелка, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. Прысутнічае бацька падсуднага Валерый Бандарэнка.
Судзьдзя падтрымаў просьбу дзяржабвінаваўцы Сяргея Мінава і не дазволіў журналістам весьці фота- і відэаздымку.
Андрэй Бандарэнка заявіў хадайніцтва – ён папрасіў суд даць магчымасьць пагутарыць з адвакатам Вадзімам Мушынскім, каб пракансультавацца адносна матэрыялаў крымінальнай справы. Як растлумачыў Бандарэнка, на яго рабіўся націск з боку сьледчага і ён ня здолеў у поўнай меры азнаёміцца з матэрыяламі справы. Паводле слоў падсуднага, адвакат наведваў яго 22 сакавіка, а матэрыялы справы былі пададзеныя яму пазьней.
Судзьдзя даў Бандарэнку паўгадзіны для азнаямленьня са справай і кансультацыі з адвакатам, абвясьціўшы перапынак.
Бандарэнка – стваральнік і былы кіраўнік інфармацыйна-асьветнай установы «Плятформа» і культурна-асьветнай установы «Плятформ інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў асуджаных. 12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.
За апошнія месяцы Бандарэнка беспасьпяхова абскардзіў у судах Магілёўскай вобласьці шэраг спагнаньняў, накладзеных на яго адміністрацыямі тых папраўчых устаноў, у якіх ён адбываў або адбывае пакараньне. Тэрмін пакараньня Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт