Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня працяг пратэстаў і затрыманьняў дэманстрантаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.03.2017 14:12
Заўтра пачнуцца судовыя працэсы асоб, якія былі затрыманыя ўчора.
Дзень Волі ў 2016 годзе на Замкавай плошчы ў ВаршавеДзень Волі ў 2016 годзе на Замкавай плошчы ў ВаршавеА. Папко

Абураныя людзі выйшлі сёньня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб выразіць свой пратэст супраць жорсткасьці беларускіх уладаў. Сабраныя патрабавалі выпусьціць затрыманых на Дзень Волі.

Учора студэнты заклікалі менчукоў выйсьці ў нядзелю а 12.00 на кастрычніцкую плошчу. Прыйшло каля 100 чалавек. Да плошчы былі сьцягнутыя аўтазакі і аўтобусы з АМАПам. Некалькі дзесяткаў удзельнікаў было затрымана, сярод іх – праваабаронца Тацьцяна Равяка, журналіст «Камсамолкі» Раман Пратасевіч і як мінімум адзін непаўнагадовы. Палітыкаў амаль не было на плошчы, паколькі большасьць была затрыманая ўчора.

Затрыманьні адбыліся таксама ў іншых гарадах. Паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, у Бабруйску затрымана каля 30 чалавек, хапуны ў меншым маштабе назіраліся таксама ў Берасьці, Воршы, Гомелі і Віцебску. Сярод затрыманых ёсьць журналісты і блёгеры.

Заўтра пачнуцца судовыя працэсы асоб, якія былі затрыманыя ўчора.

Радыё Свабода/Наша Ніва/нг



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт