Logo Polskiego Radia
Print

Рэдактарку аштрафавалі за артыкул пра акцыю «недармаедаў»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.03.2017 16:55
Суд у Маладзечне прызнаў вінаватай Святлану Цішко ў парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
Святлана ЦішкоСвятлана ЦішкоPhoto:bj.by

Суд Маладзечанскага раёну прызнаў вінаватай рэдактарку сайта Kraj.by Святлану Цішко ў парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, паведамляе baj.by.

«Я агаломшаная такім рашэньнем. Я не чакала, што журналіста можна прыцягнуць да адказу за распаўсюд звычайнай інфармацыі. Да таго ж 20 базавых далі мне – жанчыне, якая адна гадуе непоўнагадовае дзіця. Для Маладзечна гэта вялікія грошы», – сказала Святлана Цішко, калі даведалася пра рашэньне суда.

Журналістку абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў арт. 23.34 КаАП за тое, што сваім артыкулам яна нібыта заклікала людзей да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт