У Бабруйску затрымалі ўсіх, хто прыйшоў на суд над Галінай Смірновай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.03.2017 16:39
Чацьвёра чалавек затрымалі адвезьлі ў пракуратуру для прафіляктычнай размовы.
shutterstock.com/
Журналістка Ганна Дусь спрабавала атрымаць інфармацыю пра хаду суда над актывісткай Галінай Смірновай, а ў выніку была затрыманая сама.
– Сёньня мусіў адбыцца суд над Галінай Смірновай (кіраўніца суполкі прафсаюза РЭП- рэд). У выніку прыехаў падпалкоўнік Сяргей Руцько, які вядзе сьледзтва па яе справе, і ўсіх людзей, што былі ў судзе – чацьвёра актывістаў і двое журналістаў – адвезьлі ў пракуратуру Бабруйска. З намі павінна быць праведзена прафіляктычная размова. Мы пачалі казаць, што мы прадстаўнікі СМІ, але Сяргей Руцько не асабліва зьвяртаў на гэта ўвагу, і сказаў, што ўсе мы павінны паехаць на прафіляктычную размову. Тут знаходзіцца чацьвёра мясцовых актывістаў, гэта – Галіна Лазарава, Інга Судзілоўская, Аляксандр Смірноў і Уладзімір Усер. Таксама журналіст «Бабруйскага кур’ера» Віктар Качан. Нам сказалі, што з кожным з нас павінна быць праведзена індывідуальная размова, – расказала Радыё Рацыя журналістка Ганна Дусь.
Актывістку Галіну Лазараву бабруйскія міліцыянты ўжо адпусьцілі.
Суд над Галінай Смірновай перанесены на 25 сакавіка.
Racyja.com/яс