Logo Polskiego Radia
Print

Абласны суд адхіліў скаргу Губарэвіча на незаконны арышт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2017 13:31
Суд Маладзечанскага раёну пакараў Губарэвіча арыштам за арганізацыю Марша „Я недармаед”.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Тры хвіліны спатрэбілася судзьдзі менскага абласнога суда Лапеку, каб разгледзіць скаргу старшыні Руху „За Свабоду” Юрыя Губарэвіча на незаконны прысуд.

11 сакавіка суд Маладзечанскага раёну пакараў Губарэвіча арыштам на 15 сутак за арганізацыю Марша „Я недармаед” у Маладзечне. Губарэвіч з гэтым рашэньнем не згадзіўся й абскардзіў яго ў абласным судзе.

„Губарэвіч просіць спыніць справу й адмяніць прысуд Маладзечанскага суда”, — зачытаў сёньня судзьдзя Лапека.

Па ягоных словах, у абгрунтаваньні скаргі сказана, што Губарэвіч сваёй віны не прызнаў, на плошчы Маладзечна 10 сакавіка знаходзіўся, каб выразіць сваю грамадзянскую пазыцыю, што шэсьце было несанкцыяваным, не ведаў. Старшыня Руху назваў сваё затрыманьне незаконным, як і пасяджэньне суда, якое было праведзенае ў выходныя.

„Рашэньне суда пакінуць безь зьменаў, скаргу без задавальненьня”, — падвёў вынік кароткага паседжаньня Лапека.

pyx.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт