Дзьмітрыя Паліенку асудзілі на 15 сутак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.03.2017 14:04
Ён прыйшоў у ЦІП, каб перадаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо ня выйшаў.
Зьміцер Паліенка. Photo:spring96.orgPhoto:spring96.org
Як стала вядома ПЦ „Вясна”, 20 сакавіка быў затрыманы сацыяльны актывіст Дзьмітрый Паліенка. Па інфармацыі відавочцаў, ён прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб перадаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо ня выйшаў.
Судзьдзя Заводзкага раёна Менска Галаўкова Вера прызнала актывіста вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага й асудзіла на 15 сутак арышту.
Праваабронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманьне зьвязанае з плянуемай акцыяй супраць дэкрэту №3, што мусіць адбыцца 25 сакавіка ў Менску.
Нагадаем, не так даўно Дзьмітрый Паліенка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасьля агучваньня прысуду па так званай „справе антыфашыстаў” некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць „Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэньнем судзьдзі адносна пакараньня фігурантаў справы. Актывіст быў затрыманы й асуджаны судом Маскоўскага раёна ў той жа дзень - 10 сакавіка. 17 сакавіка ён выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасьля адбыцьця пакараньня.
spring96.org/аз