Logo Polskiego Radia
Print

Прайшло першае паседжаньне новаабранай Рады СБП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2017 15:27
Колькасьць сяброў рады была павялічана да 39 чалавек. Былі абраныя новыя намесьнікі старшыні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сябры новаабранай Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў мусілі прайсьці сапраўдны квэст. Разам з запрашэньнем на паседжаньне яны атрымалі фрагмэнт карты сталіцы, дзе было пазначанае новае месца збору – арт-прастора „Тартак”.

Большасьць справілася з заданьнем, і кворум для галасаваньня быў забясьпечаны, кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч.

Па выніках XVІІ справаздачна-выбарчага зьезда была абраная новая Рада. Колькасьць сяброў рады была павялічана да 39 чалавек. Былі абраныя новыя намесьнікі старшыні, то бок Алесь Пашкевіч і Ўсевалад Сьцебурака, новая прыёмная камісія.

Падчас паседжаньня адбылося й абмеркаваньне зьняважлівай у адносінах да Саюза беларускіх пісьменьнікаў публікацыі ў газэце „Народная воля”. Сябры Рады разважліва вырашылі не рабіць ніякіх захадаў па яе аспрэчваньні, улічваючы шалёны ціск, які афіцыйная ўлада ўжывае апошнім часам да журналістаў незалежных СМІ.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт