Logo Polskiego Radia
Print

Алена Анісім выступіла ў абарону журналістаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2017 10:44
Дэпутатка выступіла ў абарону журналістаў, арыштаваных і пакараных падчас акцый пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах».
Алена АнісімАлена Анісімфота: ТБМ

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім выступіла ў абарону журналістаў, арыштаваных і пакараных падчас акцый пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах». Яна накіравала звароты на адрас міністра інфармацыі Ліліі Ананіч і старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Дэпутатка заклікала прыняць адпаведныя меры для абароны пацярпелых журналістаў, а таксама зрабіць усё неабходнае для таго, каб не дапусьціць да перасьледу журналістаў у далейшым.

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што падчас акцый пратэсту былі затрыманыя 18 журналістаў і блогераў. Частка зь іх прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці.

Тым часам іншую дэпутатку, Ганну Канапацкую ад АГП, не ўпусьцілі ў будынак Бярозаўскага РАУС, куды яна прыбыла, каб сустрэць свайго аднапартыйца Аляксандра Кабанава.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт