Актывісты Гарадзеншчыны просяць кансуляты Летувы й Польшчы пра падтрымку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.03.2017 16:03
                    
                                 
                
                
                    Яны запрашаюць прадстаўнікоў кансулятаў на судовае паседжаньне 14 сакавіка з мэтай маніторынгу сытуацыі.
                
                
                    
                        
govorim.by
                     
                
                
                
               
                
                         Сябры БХД накіравалі адкрыты зварот у Консульства Польшчы ў Гародні і Консульства Летувіскай Рэспублікі з просьбай падтрымаць грамадзкую і палітычную супольнасьць Гарадзеншчыны.
У зваротах адзначаецца, што апошнімі днямі складваецца вельмі нэгатыўная тэндэнцыя ў сувязі з масавымі затрыманьнямі актывістаў і лідараў большасьці дэмакратычных партый і рухаў Беларусі. «Існуе рэальная рызыка, што кіраўнікоў і сябраў палітычных партый Гарадзеншчыны, якія адстойваюць канстытуцыйныя правы грамадзян, фактычна могуць ізаляваць», – гаворыцца ў дакумэнтах.
На думку аўтараў звароту, «сытуацыя вядзе да зьнікненьня якога-небудзь грамадзкага дыялёгу і канчатковага звальваньня Рэспублікі Беларусь у жорсткую дыктатуру». У сувязі с гэтым яны запрашаюць прадстаўнікоў кансулятаў Польшчы і Летувы на судовае паседжаньне 14 сакавіка з мэтай маніторынгу сытуацыі і далейшага пераказу гэтых фактаў у Эўрапейскія дэмакратычныя структуры, а таксама 15 сакавіка на мітынг у Парку Жылібера. «Будзем удзячныя Вашай увазе і спадзяемся на Вашу падтрымку», – гаворыцца ў зваротах.
bchd.info/яс