Logo Polskiego Radia
Print

Губарэвіч, Лябедзька й Рымашэўскі затрыманыя ў Маладэчне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.03.2017 18:48
У мітынгу на Цэнтральнай плошчы й шэсьці да будынку падатковай інспэкцыі прынялі ўдзел каля 500 чалавек.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасьля „Маршу недармаедаў” у Маладэчне супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, старшыню Руху „За Свабоду” Юрася Губарэвіча, сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага й Сяргея Каралевіча, журналіста БелаПАН.

Старшыня АГП трансьляваў затрыманьне ў жывым эфіры праз сваю старонку ў Фэйсбуку. Пасьля тэлефанаваньня камусьці зь міліцыянтаў трансьляцыя Анатоля Лябедзькі была спыненая.

Юрась Губарэвіч назваў гэтыя дзеяньні міліцыі „спробай запалохваньня”.

У мітынгу на Цэнтральнай плошчы й шэсьці да будынку падатковай інспэкцыі прынялі ўдзел каля 500 чалавек.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт