Logo Polskiego Radia
Print

У Бабруйску адбыўся ператрус на сядзібе АГП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.03.2017 15:11
У выніку былі сканфіскаваныя старыя ўлёткі, газэты й іншыя паперы.
youtube.com/screen

Увечары 9 сакавіка ў Бабруйску на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус.

Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, тры чалавекі ў міліцэйскай форме, якія праніклі ў памяшканьне па вуліцы Кастрычніцкай 173 А, партыйным актывістам не прадставіліся, не прад’явілі сваіх службовых пасьведчаньняў і ніякага афіцыйнага дакумэнта, які б пацьвердзіў іх права на ператрус, дагляд памяшканьня ці ажыцьцяўленьне іншых працэсуальных дзеяньняў.

Актывістам яны паведамілі, што прычынай іх зьяўленьня стала тэлефоннае паведамленьне пра тое, што ў гэтае памяшканьне заносілі падазроныя пакункі.

У выніку былі сканфіскаваныя старыя ўлёткі, газэты й іншыя паперы.

Падчас вобшуку нечаканыя наведнікі вялі пратакол і відэаздымку.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт