Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці пададзена заяўка на правядзеньне шэсьця ў Дзень Волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2017 12:21
Правядзеньне шэсьця плянуецца па дзвюх цэнтральных вуліцах горада.
Foto: Kasia_Jot/flickr.com

У Берасьцейскі гарвыканкам 7 сакавіка была пададзена заяўка на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця з нагоды Дня Волі.

Як паведаміў праваабаронца, актывіст руху „За Свабоду” Раман Кісляк, заяўнікам акцыі выступіў баранавіцкі актывіст руху „За Свабоду” Аляксандр Слабодзін. Мэта акцыі — павіншаваць жыхароў горада з 99-й гадавінай абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, паказаць важнасьць ідэі нацыянальнага самавызначэньня й незалежнасьці Беларусі.

Правядзеньне шэсьця плянуецца па дзьвюх цэнтральных вуліцах горада. „Гэта патрыятычнае сьвята. І людзі павінны мець магчымасьць сабрацца й прайсьці па цэнтры горада, каб яшчэ раз прыцягнуць увагу да значнасьці захаваньня незалежнасці нашай краіны”, — падкрэсьліў Кісляк.

belapan.com/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт