Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні заробак у Менску ў 1,5 разы большы за сярэдні па краіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2017 10:33
Найбольшыя заробкі ў сталіцы маюць работнікі сфэры інфармацыі й сувязі, фінансавай, страхавой, навукова-тэхнічнай дзейнасьці.
screen/radyjo.net

Сярэдні заробак у Менску вышэйшы, чым сярэдні ў Беларусі ў 1,5 разы. Такую лічбу назваў першы намесьнік старшыні камітэту па працы, занятасьцi й сацыяльнай абароне — галоўны дзяржаўны экспэрт Менска па ўмовах працы Павел Кунашкевіч на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, інфармуе БелТА.

Паводле яго словаў, намінальны сярэднямесячны заробак за студзень склаў 1027 рублёў. Гэта на 42,6% вышэй, чым сярэдні заробак па краіне. У параўнаньні са студзенем 2016 года намінальны сярэднямесячны заробак павялічыўся на 7,9%, дадаў Кунашкевіч.

Найбольшыя заробкі ў сталіцы маюць работнікі сфэры інфармацыі й сувязі, фінансавай, страхавой, навукова-тэхнічнай дзейнасьці. У бюджэтных арганізацыях заробкі трымаюцца на ўзроўні 693 рублёў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт