У Менску прайшоў забег з голымі торсамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.02.2017 16:25
Беглі адны толькі мужчыны. Гэта быў забег сапраўдных мужчын.
photo:www.euroradio.fm
Забег сапраўдных мужчын прайшоў у Менску 23 лютага. У ім прынялі ўдзел 1000 чалавек — зь Беларусі, Украіны, Расеі ды Казахстана. Усе яны беглі з голым торсам. Дарэчы, разам зь іншымі бег дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.
Мерапрыемства адбылося каля сталічнага Палаца спорту. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны мэдаль, а тройку пераможцаў узнагародзілі грашовымі прызамі.
euroradio.fm/яс