У менскім мэтрапалітэне загучаць абвесткі па-ангельску
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
10.02.2017 16:27
Улады беларускай сталіцы спадзяюцца, што неўзабаве колькасьць замежных турыстаў у горадзе павялічыцца.
wikimedia commons/Zvr/CC SA 1.0
У сувязі з увядзеньнем бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў 80 дзяржаваў, ангельская мова вярнулася ў менскі мэтрапалітэн – перадае тэлеканал СТВ. У апошні раз менскае мэтро «размаўляла» па-ангельску ў 2014 годзе – падчас правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі. Тады ў сталіцу Беларусі прыехалі тысячы замежных заўзятараў.
У гэтыя дні Менск таксама рыхтуецца прыняць вялікую колькасьць замежных гасьцей. Бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў пачне дзейнічаць 12 лютага.
Пакуль ангельская мова гучыць толькі на Аўтазаводзкай лініі менскага мэтрапалітэну. Але ў хуткім часе яе пачуюць і пасажыры Маскоўскай лініі.
ctv.by/ап