Logo Polskiego Radia
Print

У Брузгах затрымалі раварыста, які схаваў пад адзеньнем 58 аўтазапчастак

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.02.2017 18:30
Мужчына паспрабаваў увезьці ў Беларусь запчастак на агульную суму 3 тыс. эўра, схаваўшы іх пад сваім адзеньнем.
Фота: Мытная служба

Супрацоўнікі мытнай службы затрымалі ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы раварыста-кантрабандыста. Мужчына паспрабаваў увезьці ў Беларусь амаль 60 адзінак аўтазапчастак на агульную суму 3 тысяч эўра, схаваўшы іх пад сваім адзеньнем. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Жыхар Гарадзенскай вобласьці перасякаў мяжу па «зялёным калідоры», які прызначаецца для тых, каму няма чаго дэкляраваць. Аднак падчас дагляду мытнікі знайшлі пад яго верхняй вопраткай 58 датчыкаў паркоўкі, блёкаў запальваньня й кіраваньня, якія былі схаваныя на спэцыяльна зробленым поясе. Агульны кошт аўтамабільных запчастак склаў каля 3 тысяч эўра. Іх канфіскавалі да рашэньня суда.

Праз гадзіну ў «Брузгах» спынілі аўтамабіль «Фольксваген Шаран», у салёне якога знаходзілася 160 адзінак аўтазапчастак коштам больш за 6,5 тыс. эўра. Сярод іх таксама былі блёкі кіраваньня й запальваньня, датчыкі паркоўкі й ксэнонавыя лямпы.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт